Усе навіны

Аляксандра Герасіменя: «Хутка ўсё ўстане ў прававое поле, і ўсё незаконна аднятае вернецца гаспадарам. І, наадварот, незаконна атрыманае будзе вернута дзяржаве»

19 снежня 2022, 23:49

Трохразовая алімпійская медалістка, чэмпіёнка свету і Еўропы па плаванні Аляксандра Герасіменя, якая стаяла ля вытокаў стварэння Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, падзялілася меркаваннем аб спецыяльнай вытворчасці, якая праходзіць супраць яе ў Беларусі.

Нагадаем, што раней Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яны дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і прыгаворваць іх да расстрэлу.

Супраць трохразовай медалісткі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнкі свету і Еўропы па плаванні адкрылі спецвытворчасць па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

– Як вы наогул ставіцеся да гэтага працэсу і чаго, па-вашаму, яго арганізатары дамагаюцца?

– Рэжыму ж трэба за нешта жыць, вось і спрабуе стрэсці з усіх магчымых. Дзіўна, што шмат хто не разумее, што жыць рэжыму засталося няшмат. Няма ў яго ні рэсурсаў, ні падтрымкі ў сусветнай супольнасці.

– Наколькі вядома, вам павінны былі даць адваката.

– Калі і падалі, то ўсё гэта настолькі ўмоўна… Каб проста закрыць юрыдычныя пытанні, правы. Хоць пра якія правы можна казаць у нас у краіне зараз? Са мною ж ніхто не звязваўся.

– А вас запрашалі вярнуцца ў Беларусь у апошні час?

– Запрашалі, мабыць, з'явіцца на судовы працэс. А вярнуцца ў Беларусь я заўсёды паспею – калі хунта скончыць сваё гвалтоўнае ўтрыманне ўлады і апынецца за кратамі.

– Што скажаце наконт фінансавых прэтэнзій да вас?

– А што я магу сказаць? Пакуль хунта лічыць, што можа вырашаць, што ў чалавека ўзяць, што адабраць. Але хутка ўсё ўстане ў прававое поле, і ўсё незаконна адабранае вернецца гаспадарам. І, наадварот, незаконна атрыманае будзе вернута дзяржаве, – лічыць Герасіменя.