Усе навіны

Уладзімір Зяленскі: «Я ў Вашынгтоне, каб падзякаваць амерыканскаму народу за падтрымку»

22 снежня 2022, 08:54
1

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 21 снежня прыбыў у ЗША, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Джо Байдэнам.

«Сёння я – у Вашынгтоне, каб падзякаваць амерыканскаму народу, прэзідэнту і Кангрэсу за такую неабходную падтрымку. А таксама працягнуць супрацоўніцтва па набліжэнні нашай перамогі.

Правяду шэраг перамоваў па ўмацаванні ўстойлівасці і абараназдольнасці Украіны. У прыватнасці, з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам абмяркуем двухбаковае супрацоўніцтва Украіны і Злучаных Штатаў Амерыкі.

У наступным годзе мы павінны вярнуць украінскі сцяг і свабоду ўсёй нашай зямлі, усім нашым людзям», – сказаў Зяленскі.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.