Усе навіны

Алімпійскія гульні 2026-2032 гадоў будуць трансліравацца бясплатна ў 49 краінах Еўропы, за выключэннем Расіі і Беларусі

16 студзеня 2023, 23:49

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прадаў медыяправа на паказ спаборніцтваў Еўрапейскаму моўнаму саюзу (EBU) і Warner Bros. Discovery для бясплатнай трансляцыі Алімпійскіх гульняў 2026-2032 гадоў у 49 краінах Еўропы.

EBU і Warner Bros. Discovery прадставілі сумесную заяўку на набыццё медыяправаў для трансляцыі зімовых Алімпійскіх гульняў-2026, Алімпіяды-2028, Алімпійскіх гульняў-2030, Алімпіяды-2032, а таксама для юнацкіх Алімпійскіх гульняў.

Кожная краіна-член EBU будзе трансляваць больш за 200 гадзін летніх Алімпійскіх гульняў і не менш за 100 гадзін зімовых Алімпійскіх гульняў па тэлебачанні. Таксама будуць праводзіцца радыётрансляцыі, прамыя трансляцыі і рэпартажы праз Інтэрнет і сацыяльныя сеткі.

У групу моўнага саюза пераважна ўваходзяць медыякампаніі, якія раней ужо трансліравалі Гульні на тэрыторыі сваіх краін. Украіна патрапіла ў спіс краін з бясплатным паказам.

Расія і Беларусь не ўвайшлі ў спіс краін з бясплатнымі правамі на трансляцыі.

У снежні МАК прыняў рашэнне не здымаць санкцыі з РФ і Беларусі з-за вайны, якую з 24 лютага вядзе Расея ва Ўкраіне, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.