Усе навіны

Навоша пра сабатаж наступу беларускай арміі ва Украіну: «Дзейнічайце не ў адзіночку. Любога ў адзіночку растопчуць»

21 студзеня 2023, 09:22

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітры Навоша падзяліўся меркаваннем, што могуць зрабіць беларускія вайскоўцы пасля загаду наступаць ва Украіну.

– Ці вы дапускаеце, што людзі ўнутры краіны, як АМАП. ГУБАЗіК, усе іншыя сілавікі сапраўды яшчэ могуць стаць героямі беларускага народу?

– Не, менавіта ў гэтых людзей я не веру. Яны набралі на сябе даволі цяжкія крымінальныя злачынствы. Нават калі Лукашэнка не будзе так ужо шмат плаціць, ім давядзецца быць з Лукашэнкам да канца. Але, на шчасце, войска Беларусі, пераважнай большасць людзей у войску пакуль яшчэ такіх злачынстваў на сябе не набралі.

Яны не абавязаныя быць з Лукашэнкам да канца. І нават калі яны атрымаюць загад уступаць ва Украіну, вядома ж, яны павінны зрабіць усё, каб гэты загад не выканаць.

Просты для гэтага рэцэпт: дзейнічайце не ў адзіночку. Любога ў адзіночку растопчуць. Спрабуйце дамаўляцца паміж сабой, дзейнічаць калектыўна і тады ў вас добрыя шанцы, - сказаў Навоша.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.