Усе навіны

Выканкам МАК пакінуў у сiле санкцыi супраць Беларусі і Расіі як дзяржаў

25 студзеня 2023, 22:03

25 студзеня выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) правёў кансультацыі з членамі МАК, спартсменамі, міжнароднымі федэрацыямі па відах спорту і Нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі (НАК) наконт санкцый супраць Беларусі і Расіі.

Так, паводле заявы, на тэрыторыі Беларусі і Расіі не могуць быць праведзены міжнародныя спаборніцтвы, якія арганізуюць або падтрымліваюць міжнародныя федэрацыі або НАК.

Акрамя таго, не дапускаюцца флаг, гімн, колеры або любая іншая сімволіка Беларусі і Расіі. Яна не павінна дэманстравацца ні на адным спартыўным мерапрыемстве.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.