Усе навіны

Расiйскі экс-дырэктар львоўскага «Руха» Моцін: «Выбар Домрачавай мне не блізкі. Каго гэтыя людзi бачаць у люстэрку: ######### двудушнага або сумленнага чалавека?»

26 студзеня 2023, 12:56

Расiйскі экс-дырэктар львоўскага «Руха» Максім Моцін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра пазіцыю Дар'і Домрачавай наконт вайны ва Украіне.

– Беларускія спартоўцы кажуць, што спорт па-за палітыкай. Тая ж Дарʼя Домрачава, усе яе заявы пра вайну, пачынаючы з таго, што «так, вайна гэта дрэнна, але давайце не будзем мяшаць спорт і палітыку».

– Глупства. Неразуменне сітуацыі. Што такое «спорт па-за палітыкай»? Гэта тупейшая проста фраза. Мы бачым, што яна абсалютна не працуе. Вядома ж, спорт гэта ёсць палітыка. Гэта адназначна. Публічныя людзі на тое і публічныя, каб даваць выразную ацэнку дзеянням, а не выдыгаць. Нічога не хачу сказаць пра Дарʼю Домрачаву, гэта зноў-такі яе выбар. Мне ён не блізкі. I я не разумею, як гэтыя людзі наогул у сабе жывуць, як яны самі з сабой жывуць. Як яны глядзяць у люстэрка, калі яны чысцяць зубы, каго яны там бачаць: ######### [нягодніка] двудушнага або сумленнага чалавека? Не ведаю, каго яны хочуць бачыць. Але гэта іх крыж на ўсё жыццё. Гэта тое, з чым яны будуць жыць заўсёды, – сказаў Моцін.

Нагадаем, з 24 лютага Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.