Усе навіны

Алімпійскі савет Азіі прапанаваў Расіі і Беларусі прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях

26 студзеня 2023, 13:11

Алімпійскі савет Азіі 26 студзеня прапанаваў Расіі і Беларусі прыняць удзел у Азіяцкіх гульнях.

– Савет верыць у гуртавальную сілу спорту і тое, што ўсе спартсмены, незалежна ад іх нацыянальнасці або пашпарту, які яны маюць, павінны мець магчымасць удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. Алімпійская рада Азіі прапанавала даць расейскім і беларускім спартоўцам магчымасць прыняць удзел у спаборніцтвах у Азіі, у тым ліку ў Азіяцкіх гульнях, – гаворыцца ў паведамленні.

Бліжэйшыя летнія Азіяцкія гульні пройдуць у кітайскім Ханчжоу з 23 верасня па 8 кастрычніка 2023 года. Першапачаткова яны мусілі прайсці ў летась, але іх перанеслі праз COVID.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.