Усе навіны

Беларусаў і расіян не дапусцяць да Еўрапейскіх гульняў-2023 у Польшчы

27 студзеня 2023, 12:08

Беларускія і расійскія атлеты не змогуць удзельнічаць у III Еўрапейскіх гульнях, якія пройдуць 9-25 чэрвеня ў Кракаве.

«Як раней было публічна пацверджана ЕАК у Кракаве ў лістападзе 2022 года, любы такі ўдзел немагчымы ў цяперашніх умовах. Расейскія і беларускія спартоўцы не прымуць удзел у Еўрапейскіх гульнях у гэтым годзе», – гаворыцца ў заяве Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.