Усе навіны

Уладзімір Зяленскі: «Расія павінна спыніць агрэсію і тэрор, і толькі пасля гэтага можна будзе казаць пра расійскі ўдзел у кантэксце алімпійскага руху»

28 студзеня 2023, 13:10

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на магчымае вяртанне расіян і беларусаў у міжнародныя спаборніцтвы.

«Алімпійскія прынцыпы і вайна – фундаментальна супрацьлеглыя адзін аднаму.

Расія павінна спыніць агрэсію і тэрор, і толькі пасля гэтага можна будзе казаць пра расійскі ўдзел у кантэксце алімпійскага руху», – напісаў Зяленскі.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.