Усе навіны

Уладзімір Зяленскі: «Звярнуўся з лістом да прэзідэнтаў вядучых міжнародных спартыўных федэрацый з заклікам вызначыцца адносна рашэння МАК»

29 студзеня 2023, 08:58

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся з лістом да прэзідэнтаў вядучых міжнародных спартыўных федэрацый наконт магчымага вяртання расіян і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Сёння я працягнуў наш марафон сумленнасці, які павінен вярнуць міжнародныя спартовыя структуры да сапраўднай алімпійскай прынцыповасці.

Звярнуўся з лістом да прэзідэнтаў кіроўных міжнародных спартовых федэрацый. Заклік просты і справядлівы: вызначыцца з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта, які, на жаль, жадае адкрыць спорт для прапагандысцкага ўплыву дзяржавы-тэрарыста.

Калі расійскія спартоўцы з’явяцца на міжнародных спаборніцтвах, гэта толькі пытанне часу, калі яны пачнуць апраўдваць агрэсію Расіі і выкарыстоўваць сімволіку тэрору. І гэта таксама пытанне часу, калі Крэмль пачне выкарыстоўваць існуючую беспрынцыповую «гнуткасць» Міжнароднага алімпійскага камітэта, каб казаць, што свет згодны ісці на саступкі агрэсару.

Нельга ігнараваць таго, што кожны дзень Расея працягвае свой тэрор», – сказаў Зяленскі.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.