Усе навіны

Мiкiта Мелказёраў: «Я быў зоркай на «Трыбуне», але там мне не дулі ў дупу»

29 студзеня 2023, 16:27

Беларускі журналіст і вядоўца праекту «жизнь малина» Мікіта Мелказёраў распавёў пра тое, як працаваў на «Трыбуне».

«Пераход на «Анлайнер» быў для мяне вельмі цяжкі. Мне 26 гадоў, я топфэйс «Трыбуны» – медыя, якое вельмі добра працуе з персанальным брэндам.

Я жартую, але было адчуванне, што я працую так: пішу інтэрв'ю, цяжка, ручкамі я пішу яго, а гэта сапраўды цяжка пісаць, пісьмовая журналістыка – гэта цяжка, пасля дзень атрымліваю добрыя каментарыi, які я малайчына. пасля яшчэ дзень хаджу і думаю: «Сапраўды, я малайчына», – пасля дзень думаю, што буду далей пісаць.

Мне не дулі ў дупу на «Трыбуне». Гэта была добрая праца. Я быў там зоркай. Мы праводзілі нейкія конкурсы, як MVP, я двойчы выйграваў.

Але я зарабляў там 800 рублёў. Мне казалі ўсе: «Мікіта, ты зорка спартыўнай журналістыкі». А я: «А што за зорка, калі яна набывае сабе джынсы і не можа месяц дажыць на гэты заробак, як так?» – распавёў Мелказёраў.