Усе навіны

Прэзідэнт Латвійскага алімпійскага камітэта: «Латвія не будзе ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях разам з Расіяй і Беларуссю»

31 студзеня 2023, 13:32

Прэзідэнт Латвійскага алімпійскага камітэта (ЛОК) Жорж Цікмерс заявіў, што Латвія адмовіцца ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях, калі да іх дапусцяць спартсменаў з Расіі і Беларусі.

«Пазіцыя Латвіі такая – калі б гэтыя гульні адбыліся зараз і ў іх удзельнічалі б спартоўцы з Расіі і Беларусі, я думаю, што зборная Латвіі не паехала б на гэтыя гульні. Мы спадзяемся, што вайна скончыцца, Украіна пераможа. Гэта будзе зусім новая сітуацыя і новыя правілы гульні. Зразумела, у гэтым выпадку латвійскія спартоўцы таксама змогуць удзельнічаць у такіх Алімпійскіх гульнях», – сказаў Цікмерс.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартоўцы былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.