Навіны
Міністр спорту Украіны Гутцайт: «Пазіцыя НАК і Мінспорту Польшчы адназначная – ніякіх спартсменаў РФ і РБ у спорце высокіх дасягненняў, нават пад нейтральным сцягам»
Міністр моладзі і спорту Украіны і прэзідэнт НАК Вадзім Гутцайт паразмаўляў з прэзідэнтам НАК Польшчы Анджыем Красніцкі.
«Польшча – сябар Украіны, які падтрымлівае нас у супрацьстаянні ворагу з першых дзён вайны ў нашай дзяржаве.
Безумоўную падтрымку маем і ў пытанні недапушчэння расійскіх і беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.
Сёння я паразмаўляў з прэзідэнтам НАК Польшчы Анджыем Красніцкі.
Калега запэўніў, што пазіцыя НАК і Міністэрства спорту і турызму Польшчы адназначная – ніякіх спартсменаў РФ і РБ у спорце высокіх дасягненняў, нават пад нейтральным сцягам.
Я праінфармаваў Анджыя Красніцкі пра тое, што мы ўжо зрабілі, што робім і якія далейшыя крокі абмяркоўваем, каб санкцыйныя абмежаванні не былі аслаблены. Знайшоў ухвалу і падтрымку калегі.
Ад імя ўкраінскай алімпійскай сям'і падзякаваў за шчырае сяброўства, падтрымку і салідарнасць з украінскім народам. Веру, нас будзе больш, – сказаў Гутцайт.
Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.