Усе навіны

Мінскі фітнэс-клуб «Трайпла» за месяц патаннеў амаль на 500 тысяч долараў

2 лютага 2023, 10:50

Мінскі фітнэс-клуб «Трайпла» за месяц патаннеў амаль на 500 тысяч долараў. Адзін з заснавальнікаў «Трайпла» – былы ўладальнік мінскага «Дынама» Юрый Чыж.

У студзені за Evo wellness club прасілі 13,3 млн беларускіх рублёў. Новая цана – крыху больш за 12 млн. Гэты прэміяльны аздараўленчы аб'ект, які працуе ў Беларусі ўжо каля 10 гадоў.

Летась ўласнік Evo wellness club вырашыў прадаць яго з аўкцыёну. Першыя таргі прызначылі на 5 студзеня, а стартавая цана складала 13348000 рублёў. Але, выглядае, пакупнік не знайшоўся.

Evo wellness club – вялікі комплекс плошчай звыш 4 тыс. «квадратаў» з фітнес-цэнтрам, спа-зонай, басейнам, салонам прыгажосці, рэстаранам і іншымі ўстановамі.

Згодна з конкурснай дакументацыяй, таргі прадугледжваюць паніжэнне цаны. Мінімальны кошт комплексу зараз ацэньваецца ўласнікам у 10,7 млн рублёў (каля 4 млн долараў), хоць першапачаткова была роўная 12 млн рублёў.

Нагадаем, што Чыж з 15 сакавіка 2021 года быў у турме, выйшаў з СІЗА летам 2022 года пад падпіску аб нявыездзе.