Усе навіны

Мінабароны Украіны: «Беламу сцягу Расіі месца на полі бітвы, а не на Алімпіядзе»

2 лютага 2023, 16:33
3

Міністэрства абароны Украіны апублікавала заклік не дапускаць расіян да Алімпійскіх гульняў нават у нейтральным статуце.

«Кожны спартовец алімпійскай зборнай Расіі з'яўляецца індывідуальным папулярызатарам: згвалтаванняў, забойстваў, катаванняў, выкраданняў, тэрарызму.

Беламу сцягу Расіі месца на полі бітвы, а не на Алімпіядзе», – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.