Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Расію адхілілі ад сусветнага спорту, гэта да канца вайны лагічна пакінуць. Выключэнне – спартсмены з актыўнай антываеннай пазіцыяй».

3 лютага 2023, 08:51

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша выказаўся наконт вяртання расійскіх спарстсменаў на міжнародную арэну.

«Расію адхілілі ад сусветнага спорту, гэта да канца вайны лагічна пакінуць. І (мая гіпотэза) для спартсменаў з актыўнай антываеннай пазіцыяй зрабіць выключэнне.

Ах, за «няма вайне» крыміналка? Ну, то бок у Расіі цяпер вось настолькі ##### (дрэнна). Тым больш трэба нешта рабіць», - напісаў Навоша.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.