Усе навіны

Расійскі спартовы каментатар Набутаў: «Нехта за розныя пернікі адпрацоўвае магчымасці вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў у алімпійскі рух»

3 лютага 2023, 12:24

Расійскі тэлежурналіст і прадзюсар Кірыл Набутаў выказаўся пра магчымасць спынення міжнароднага бана беларускіх і расійскіх спартоўцаў.

МАК кажа пра тое, каб дазволіць расіянам і беларусам удзельнічаць у Алімпіядзе. Гэта што: стомленасць ад вайны, клопат аб спартсменах ці нешта яшчэ?

– Ідзе палітыка-дыпламатычная гульня на паляне, якая называецца міжнародны алімпійскі спорт. Вялікая колькасць людзей, хто за ідэі, хто за розныя пернікі ад Расіі і Беларусі, у першую чаргу з боку Расіі, таму што грошы яе ў асноўным, адпрацоўвае магчымасці максімальна хуткага вяртання расійскіх і беларускіх спартсменаў у міжнародны алімпійскі рух.

Ніякіх спецыяльных на дадзены момант пасяджэнняў МАК наконт таго, дазваляць ці не дазваляць Расіі, Беларусі ўдзельнічаць у Алімпіядах, калі і іншыя рэчы, ніякіх такіх спецыяльных рашэнняў няма. Усё, што мы атрымліваем у якасці інфармацыі, што дзеячы МАК сказалі, што будуць вітаць уступленне Расіі ў азіяцкія канфедэрацыі – гэта ўсё асобныя водгаласы прыватных выступаў.

Мы сёння жывем у такой інфармацыйнай рэальнасці гарызантальнай, калі кожны тэлефон і кожны ноўтбук – гэта СМІ. І на гэтай паляне працуе вялізная колькасць рэсурсаў. То бок адзін рэсурс – адзін чалавек або фабрыка троляў, якая ўкідвае патрэбную выгадную інфармацыю. Так працуе ўвесь свет, а не толькі нейкія праўладныя дзеячы ў Беларусі ці ў Расіі.

Таму падобнага кшталту інфармацыя аб тым, што ў МАК абмяркоўваецца або вырашаецца пытанне аб тым, што зараз Алімпійскія гульні зноў прымуць у сваю дружную сямʼю расійскіх і беларускіх спартсменаў, што прама зараз – такога няма.

На дадзены момант [толькі] такая размова ёсць. Так прабачце, ідзе крывавая катастрофа ва Украіне, але пры гэтым існуюць кантакты паміж Расеяй і Украінай на розных нефармальных узроўнях, розных палітычных пляцоўках ды іншае. Гэта тое самае, - сказаў Набутаў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 году працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.