Усе навіны

109 чальцоў НАК Украіны падтрымалі пытанне аб магчымасці байкоту Алімпіяды-2024 у выпадку допуску расіян і беларусаў

3 лютага 2023, 14:56
1

3 лютага адбылася пазачарговая Генасамблея Нацыянальнага алімпійскага камітэту Украіны.

109 членаў НАК Украіны падтрымалі пытанне аб магчымасці байкоту Алімпіяды-2024 у выпадку допуску расіян і беларусаў, астатнія тры члены камітэта ўстрымаліся.

Таксама НАК Украіны вырашыў правесці кансультацыі з нацыянальнымі спартыўнымі федэрацыямі з нагоды магчымасці байкоту Алімпіяды-2024 у выпадку допуску да спаборніцтваў расіян і беларусаў.

Камітэт падрыхтаваў план мер па недапушчэнні вяртання спартсменаў з Расіі і Беларусі ў міжнародныя спаборніцтвы:

1. Падрыхтаваць і накіраваць пісьмовыя звароты да субʼектаў алімпійскага руху: нацыянальным алімпійскім камітэтам краін свету, міжнародным спартыўным федэрацыям па алімпійскіх відах спорту і іншым субʼектам алімпійскага руху – да 10 лютага.

2. Атрымаць зваротную сувязь ад субʼектаў алімпійскага руху – на працягу 1 месяца з моманту звароту.

3. НАК Украіны правесці аналіз атрыманай інфармацыі па выніках кансультацыі – цягам 1 месяца з атрымання інфармацыі.

4. Па выніках праведзенай працы абагульніць і сфармаваць агульную пазіцыю і вынесці яе на абмеркаванне пазачарговай Генеральнай асамблеі – па выніках вынікаў на працягу 2-х месяцаў.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 году працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.