Усе навіны

Расійская журналістка Яньшына: «Астапчук захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку»

6 лютага 2023, 21:57

Расійская журналістка Кацярына Яньшына, знаходзілася на Акрэсціна з 5 па 20 студзеня, распавяла, што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела экс-лёгкаатлетка і прызёрка чэмпіянату Еўропы Надзея Астапчук.

Нагадаем, пра затрыманне Астапчук стала вядома 15 снежня 2022 года. Прычыны дагэтуль невядомыя.

– Калі Кацярына была на ЦІПе, ёй расказвалі, што Астапчук знаходзілася ў ІЧУ Акрэсціна. У ЦІП вельмі спякотна, а ў ІЧУ, наадварот, дужа холадна.

Паводле сукамерніц Кацярыны, спартсменка захварэла падчас зняволення, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразняку, – гаворыцца ў матэрыяле «Нашай Нівы».

Адзначым, што Астапчук з'яўляецца сярэбранай прызёркай ЧС-2003, а ўзнагароды з Алімпійскіх гульняў (залаты медаль АГ-2012 і бронзавы АГ-2008), а таксама чэмпіянатаў свету забралі за допінг, знойдзены ў спартсменкі.