Усе навіны

Мелказёраў пра збор для Івуліна: «Фондам данацяць звычайныя людзі»

26 лютага 2023, 13:42

Беларускі журналіст і вядоўца праекту «жизнь малина» Мікіта Мелказёраў адказаў на пытанне пра збор для журналіста Tribuna.com і заснавальніка праекту «ЧестнОК» Аляксандра Івуліна.

– На тваю думку, чаму Івуліну не дапамаглі фонды, а зноўку гэта зрабілі звычайныя людзі?

– Я не да канца разбіраюся, але фондам таксама данацяць звычайныя людзі. Плюс атрымаўся аукцыён салідарнасці. Не думаю, што хтосьці з людзей, якія скінуліся Сашы, шкадуе пра гэта, – сказаў Мелказёраў.