Усе навіны

Дадатак sports.ru выдалілі з AppStore з-за санкцый, накладзеных на ўладальніка сайта – Аляксея Нячаева

3 сакавіка 2023, 13:07

Кампанія Apple выдаліла мабільнае прыкладанне аднаго з самых папулярных спартовых сайтаў Расіі sports.ru.

Гэта звязана з санкцыямі, якія былі накладзены на ўладальніка медыя і дэпутата дзяржаўнай думы РФ Аляксей Нячаева з-за яго падтрымкі вайны ва Украіне, якую з 24 лютага вядзе Расія, з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Нагадаем, адным з заснавальнікаў sports.ru з'яўляецца заснавальнік Tribuna.com Зміцер Навоша, які ў 2021 годзе прадаў «спортс» і пакінуў Расію ў сувязі з затрыманнямі грамадзян Беларусі па палітычных матывах на тэрыторыі РФ.