Усе навіны

Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю пра забарону ўдзелу расіян і беларусаў на Алімпіядзе-2024

10 сакавіка 2023, 17:52

Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю пра забарону ўдзелу расійскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2024 і іншых міжнародных спаборніцтвах.

Літоўская шахматыстка, а цяпер спікер Сейма Вікторыя Чмілітэ-Нільсэн паведаміла, што рашэнне было прынята аднагалосна.

«Для прадстаўнікоў краін-агрэсараў не можа быць нейтральнага сцяга, пакуль ідзе жорсткая вайна Расіі ва Украіне», – дадала яна.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.