Усе навіны

Чэмпіёны АГ Уладзімір Клічко, Падкапаева і Вярняеў перадалі зварот мэру Парыжа з просьбай падтрымаць адхіленне беларускіх і расійскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў і АІ

15 сакавіка 2023, 23:50

Алімпійскія чэмпіёны Уладзімір Клічко, Лілія Падкапаева і Алег Вярняеў заклікалі мэра Парыжа Ан Ідальга падтрымаць адхіленне расійскіх і беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні, якія будуць праходзіць у горадзе ў 2024 годзе.

«Пакуль увесь цывілізаваны свет заклікае спартовую супольнасць забараніць удзел атлетаў краін-агрэсарак у спаборніцтвах, прэзідэнт МАК Томас Бах падчас саміту G20 патрабуе нейтралітэт і дазвол на ўдзел спартоўцаў незалежна ад іх палітычных канфліктаў у прыватнасці на ўзроўні Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Мы, украінскія спартсмены, алімпійскія чэмпіёны Уладзімір Клічко, Лілія Падкапаева і Алег Верняеў перадалі зварот мэру Парыжа Ан Ідальга з просьбай падтрымаць адхіленне расійскіх і беларускіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў, уключаючы Алімпійскія гульні, якія будуць праходзіць у Парыжы ў 2024 годзе.

У шэрагах Узброеных сіл Украіны знаходзяцца больш за 3 000 спартоўцаў, і яшчэ тысячы спартоўцаў і трэнераў працуюць на валанцёрскім фронце. За амаль год поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі больш за 220 спартсменаў і трэнераў, якія імкнуліся паказваць высокія вынікі на міжнародных спаборніцтвах пад украінскім сцягам. У нашай дзяржаве разбурана больш за 320 спартыўных аб'ектаў. А замест рэгулярных заняткаў у ацалелых спартыўных комплексах, спартсмены вымушаны знаходзіцца ў бамбасховішчах з-за рэгулярных сігналаў паветраных трывог і абстрэлаў.

У гэтых умовах у Міжнародным алімпійскім камітэце не можа існаваць ніякіх кампрамісных рашэнняў для дзяржавы-тэрарыста, паколькі асноўныя прынцыпы Алімпійскай хартыі фундаментальна процілеглыя вайне. Любы нейтральны флаг расійскіх і беларускіх спартсменаў усё роўна заплямлены крывёй. А дазвол расійскім і беларускім спартсменам выступаць у міжнародных спаборніцтвах, зʼяўляецца падтрымкай вайны ва Украіне і расійскіх злачынстваў пад прыкрыццём нейтральнасці.

Нам патрэбна дапамога сусветнай алімпійскай супольнасці», – напісаў Вярняеў.