Усе навіны

Ва ўрадзе Украіны пракаментавалі магчымасць беларускім і расійскім уцекачам удзельнічаць на Алімпіядзе ў Парыжы

19 сакавіка 2023, 12:14

Міністр спорту Украіны Вадзім Гутцайт пракаментаваў прапанову міністра спорту Польшчы Каміля Бартнічука аб магчымасці беларускім і расійскім уцекачам удзельнічаць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы.

«Гэта заявіў мой калега і сябар, міністр спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук на саміце міністраў. Ён дапусціў магчымасць гэтага варыянту. У такім выпадку расейцам і беларусам было б неабходна адмовіцца ад грамадзянства і ўдзельнічаць у Алімпіядзе пад сцягам МАК. 23 лютага я быў у Польшчы, разам з прадстаўнікамі краін Балтыі, Чэхіі, Славакіі. Мы таксама абмяркоўвалі гэтае пытанне. Ва Украіны пазіцыя адназначная: расейцаў на Алімпіядзе быць не павінна. Калі МАК усё ж такі вырашыць іх дапускаць, то варыянт са статусам бежанцаў можна разглядаць як умова допуску», – сказаў Гутцайт.