Усе навіны

Алег Шэпель: «Я амаль упэўнены, што Беларусь паедзе на Паралімпіяду ў 2024-м. Ці пад нейтральным сцягам – гэта ўжо дэталі»

19 сакавіка 2023, 12:55

Старшыня паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель заявіў, што Беларусь будзе ўдзельнічаць у Паралімпіядзе-2024.

– Безумоўна, гэта быў вялікі, скажам удар і для паралімпійскага камітэта, і для спартсменаў. Вось, але жыццё не стаіць на месцы заўсёды ёсць нейкае выйсце. Самае галоўнае, што мы павінны не апускаць рукі, мы павінны верыць у тое, што мы будзем выступаць на паралімпійскіх гульнях. Ну, а для гэтага ўсё робім. Для таго, каб спартсмены паказвалі вынікі не горш, можа быць, нават лепш, якія ў іх былі.

Каб спартсмены разумелі, што не ўсё так дрэнна, як можа быць.

– Паралімпіяда 2024 года для нас закрытая?

– Не, я амаль упэўнены, што мы паедзем. Ну вось я растлумачу чаму. Ужо ёсць зрухі з Міжнароднага алімпійскага камітэта. Так, вось гэтыя ўсе заявы, безумоўна, вельмі вялікі ціск на той жа Міжнародны алімпійскі і Паралімпійскі камітэт з боку дзяржаў, такіх як Англія, ЗША, Нямеччына. Мы бачым, што ўжо і ў Алімпійскім камітэце разумеюць, што Алімпіяда будзе непаўнавартасная. Пад нейтральным сцягам гэта будзе альбо пад нацыянальнымі камандамі. Так, гэта ўжо дэталі. На сённяшні дзень, я думаю, што разважныя людзі ў спорце выдатна разумеюць, што лепш, калі спаборнічаюць усе. Таму што спорт – гэта мір. Спорт – гэта тая палітыка, якая нясе мір, – сказаў Шэпель.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.