Усе навіны

Амбасадоры ўкраінскага праекта «Спартыўны фронт» заклікалі МАК не дапускаць расіян і беларусаў да Алімпіяды-2024

23 сакавіка 2023, 16:41

Амбасадоры праекта «Спартыўны фронт» сумесна з Міністэрствам замежных спраў Украіны заклікалі Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не дапускаць расіян і беларусаў да Алімпіяды-2024.

Напярэдадні кангрэса МАК украінскія спартсмены запісалі відэа, у якім заклікалі прадоўжыць адхіленне расіян. Да прэзідэнта МАК Томаса Баха звярнуліся гімнасты Алег Верняеў, Ганна Рызадзінава, каратыст Станіслаў Гаруна, дзюдаіст Георгій Зантарая, барэц Жан Белянюк, фехтавальшчыца Вольга Харлан, лёгкаатлетка Марына Бех-Раманчук, бабслеіст Уладзіслаў Гераскевіч.

«Допуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў на Алімпійскія гульні ў Парыжы 2024 года – гэта недапушчальна. Выступленне пад нейтральным сцягам – гэта не санкцыя, гэта выхад з сітуацыі для расійскіх і беларускіх спартсменаў», – сказаў Верняеў.

«Тыя медалі, якія яны могуць выйграць на турнірах пад нейтральным сцягам, будуць прывезены дадому і распіяраны пад расійскім сцягам», – паведаміў Гаруна.

«Пад белым сцягам не ўтоіш Бучу, Ірпень, Марыупаль, Краматорск, Крэменчуг, Вінніцу, Днепр, мой родны Нікалаеў і ўсе-ўсе мірныя гарады, якія знаходзяцца пад прыцэлам Расіі», – адзначыла Харлан.

Кангрэс МАК адбудзецца 28-30 сакавіка.

Адзначым што Tribuna.com і група 1+1 media падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве, у рамках якога засяродзяць свае намаганні над праектам «Спартыўны фронт».

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.