Усе навіны

Усеўкраінскі прафсаюз спартсменаў правядзе мітынг у Лазане супраць допуску расіян і беларусаў да Алімпіяды

23 сакавіка 2023, 17:43

Усеўкраінскі прафсаюз спартсменаў, работнікаў сфер фізічнай культуры і спорту, маладзёжнай палітыкі і нацыянальна-патрыятычнага выхавання арганізоўвае мірны мітынг супраць допуску расійскіх і беларускіх спартсменаў на Алімпійскія гульні пад нейтральным флагам.

Мітынг плануецца з 25 па 30 сакавіка ў Лазане, Швейцарыя пад сценамі Міжнароднага алімпійскага камітэта.