Усе навіны

⚪️🔴⚪️ Tribuna.com віншуе з Днём Волі!

25 сакавіка 2023, 12:27
1

Рэдакцыя Tribuna.com віншуе ўсіх са 105-годдзем абвяшчэння незалежнасці першай беларускай дзяржавы – Беларускай Народнай Рэспублікі.

Летась Tribuna.com запусціла беларускамоўную версію сайта. Спартыўнага медыя на беларускай мове не было ў гісторыі незалежнай Беларусі. Мы лічым, што менавіта зараз надышоў момант, калі ў беларусаў павінна з'явіцца магчымасць чытаць навіны спорту на роднай мове. У Беларусі зараз немагчыма пратэставаць на вуліцах, але ўключыць беларускую версію Tribuna.com на сайце або ў дадатку можа кожны.

Мы працягваем працаваць ва ўмовах, калі мы вымушаны браць ананімныя каментары і прыдумляць варыянты таго, як расказаць пра спорт, калі ў цябе няма магчымасці прыйсці на стадыён.

Нам ёсць для каго працаваць. Нягледзячы на блакіроўкі, сотні тысяч беларусаў працягваюць кожны дзень мець дачыненне да найбуйнейшай спартыўнай супольнасці ў Беларусі. Дзякуй кожнаму і чытайце яшчэ!

З Днём Волі! Жыве Беларусь!