Усе навіны

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Патэль: «Мы занепакоеныя прамымі сувязямі беларускіх алімпійцаў з войскам і спецслужбамі»

29 сакавіка 2023, 09:46

Прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Ведант Патэль пракаментаваў новыя рэкамендацыі МАК у дачыненні да беларускіх і расійскіх спартсменаў.

«Мы па-ранейшаму сур'ёзна занепакоеныя прамымі сувязямі расiйскіх і беларускіх алімпійцаў і паралімпійцаў з войскам і спецслужбамі сваіх краін, а таксама правапрымяняльнымі механізмамі МАК, якія не былі згаданыя ў апублікаваных навінах», – сказаў Патэль.

Адзначым, што 28 сакавіка МАК рэкамендаваў дапусціць да спаборніцтваў у нейтральным статусе iндывiдуальных спартсменаў з Беларусi i Расii, якія не падтрымліваюць вайну ва Украіне. Пры гэтым атлетаў, звязаных з узброенымі сіламі ці органамі бяспекі сваіх краін, рэкамендуецца адхіліць ад удзелу ў турнірах.

Нагадаем, што многія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расеяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. 25 студзеня МАК дапусціў магчымасць зняцця адхілення на строгіх умовах, сярод якіх удзел у спаборніцтвах толькі ў нейтральным статусе і адсутнасць у біяграфіі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне.