Усе навіны

Амбудсмен РФ Маскалькова накіруе зварот Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека ў абарону правоў беларускіх і расійскіх спартсменаў

29 сакавіка 2023, 19:19

Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Таццяна Маскалькова накіруе зварот Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека ў абарону правоў беларускіх і расейскіх спартоўцаў.

«О, спорт – ты мір!» Заснавальнік Алімпійскіх Гульняў сучаснасці, маркіз П'ер дэ Кубертэн, перавярнуўся ў труне. Спорт стаў зброяй брудных палітычных гульняў... Чарговыя рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта нажаль, аптымізму не надаюць.

Каманды з Расіі і Беларусі не могуць разглядацца ў якасці ўдзельнікаў міжнародных спаборніцтваў, а Міжнародным федэрацыям рэкамендавана стварыць камісіі для прыняцця рашэнняў аб допуску расіян у якасці нейтральных атлетаў, але пры гэтым павінны ўлічвацца іх публічныя заявы, удзел у мітынгах і дэманстрацыя сімвалаў у падтрымку СВА…

А ці не шмат умоў? Тым больш такіх, якія груба парушаюць правы і свабоды нашых спартсменаў, робячы іх прафесіяналамі «другога гатунку».

У абарону правоў расейскіх і беларускіх спартоўцаў накіроўваю адпаведны зварот Вярхоўнаму камісару ААН па правах чалавека, а таксама спадару Томасу Баху.

Citius, Altius, Fortius! Гэта – дэвіз Гульняў. Не месца тут палітыцы і падвойным стандартам», – напісала Маскалькова.