Усе навіны

Міністр спорту Літвы: «Ці ўзнікае ў Баха пытанне, як мы будзем жыць, ведаючы, што амаль 300 украінскіх спартоўцаў ніколі не возьмуць удзел ні ў якіх спаборніцтвах?»

30 сакавіка 2023, 12:51

Міністр адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шюгждзінене адрэагавала на рэкамендацыю Міжнароднага алімпійскага камітэтe (МАК) дапусціць расейцаў і беларусаў да міжнародных спаборніцтваў.

«Яго (Томаса Баха – Tribuna.com) выканаўчы камітэт дае рэкамендацыі міжнародным спартыўным федэрацыям, якія адкрываюць дзверы спартсменам з краін-агрэсараў – Расіі і Беларусі – для ўдзелу ў спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

Ён сцвярджае, што ў спаборніцтвах не змогуць удзельнічаць толькі спартсмены, якія актыўна падтрымліваюць вайну. Вельмі цікава, што ў дадзеным кантэксце значыць актыўна?

Ці ўзнікае ў Томаса Баха пытанне, як мы будзем жыць, ведаючы, што амаль трыста ўкраінскіх спартсменаў ніколі не прымуць удзел ні ў якіх спаборніцтвах, у тым ліку і загінулы некалькі дзён таму чэмпіён Еўропы па боксе сярод моладзі?» – сказала Шeгждэнене.

Яна таксама дадала, што Літва павінна працягваць працу, каб міжнародныя федэрацыі «не страцілі галаву» і не змянілі ўжо прынятыя рашэнні, не дапусцілі расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах.