Усе навіны

Базанаў, Рыжанкоў і Цылінская трапілі спіс беларускіх спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне

17 красавіка 2023, 15:05

На сайце Міністэрства моладзі і спорту Украіны апублікавалі спіс расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне.

У спіс уваходзяць 23 спартсмены ў 18 відах спорту, 11 з іх – беларусы. Больш за ўсё прадстаўнікоў лыжных відаў – чатыры.

У прыватнасці, у спіс уваходзяць Уладзімір Базанаў, Максім Рыжанкоў, Юрый Рыбак, Руслан Шарапаў, Міхаіл Пракапенка, Уладзімір Канаплёў, Аляксандр Дараховіч, Наталля Цылінская, Дзмітрый Баскаў, Юрый Маісевіч, Міхаіл Ботнікаў. У профілях спартсменаў прыведзены іх выказванні, за якія яны патрапілі ў гэты спіс.

З поўным спісам можна азнаёміцца тут.

Нагадаем, падкамітэт спорту вышэйшых дасягненняў і спартыўнай дзейнасці ВР Украіны прапанаваў Tribuna.com весці рэестр спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне. У гэтым спісе ўжо 317 чалавек.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.