Усе навіны

Старшыня БФСТ «Дынама» Аберэмка: «Беларускія спартоўцы гатовыя выступаць на ўсіх стартах сусветнага першынства. Наша краіна будзе з імі заўсёды ў душы»

18 красавіка 2023, 18:59

Старшыня цэнтральнай рады БФСТ «Дынама» Ігар Абярэмка выказаўся пра адхіленне беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў.

«Вельмі негатыўна стаўлюся да тых тэндэнцый, якія адбываюцца зараз у сусветным спорце. У першую чаргу ў адносінах да нашай роднай краіны і Расійскай Федэрацыі. На высокіх узроўнях, на нацыянальных Алімпійскіх камітэтах розных еўрапейскіх краін, якія сябе пазіцыянуюць як дэмакраты. Усе кажуць, што спорт па-за палітыкай. Разам з тым чамусьці ў адносінах да нашай краіны ўжываюць нейкія падвойныя стандарты. Нашыя спартоўцы займаюцца спортам. Яны ўслаўляюць нашу краіну. Яны патрыёты нашай краіны, і яны жадаюць выступаць на ўсіх стартах, якія сусветнага першынства, стартах еўрапейскага першынства. Пад нашым родным дзяржаўным сцягам, пад нашым родным гімнам. Але гэта найперш вельмі, вельмі несумленна з пункту гледжання спорту, калі адхіляюць прадстаўнікоў якой-небудзь краіны ад такіх стартаў, выкарыстоўваючы палітычны націск. Такога не павінна быць.

Разам з тым нашы спартсмены гатовы выступаць. Яны ўсё роўна, калі іх дапусцяць, выступяць на Алімпіядзе. Яны паедуць з сэрцам. Выступаючы там, разумеючы, што ў іх у сэрцы – наш дзяржаўны сцяг, наш дзяржаўны герб, наш дзяржаўны гімн. І нашая краіна будзе з імі заўсёды на ўсіх там стартах. У душы» – сказаў Абярэмка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.