Усе навіны

Супрацоўнік БТРК Казлоў: «Не трэба пагаджацца на ўсе ўмовы, якія прэзентаваў раней МАК. Неабходна гнуць сваю лінію і ўжо зараз змагацца за свой сцяг, гімн»

2 траўня 2023, 22:58

Супрацоўнік БТРК Андрэй Казлоў падзяліўся меркаваннем наконт магчымага вяртання беларускіх спартсменаў на міжнародную арэну.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.

– Не трэба кідацца з галавой і згаджацца цалкам на ўсе ўмовы, якія прэзентаваў раней МАК. Неабходна гнуць сваю лінію і ўжо зараз змагацца за свой флаг, гімн на ўсіх міжнародных спаборніцтвах.

Бо там хутка адчуваюць паўпазіцыю і могуць далей праціскаць свае меркантыльныя інтарэсы. І не кажыце, калі ласка, пра нібыта вышэйшыя ідэалы, – сказаў Казлоў у эфіры праграмы «Спорт-Кадр».