Усе навіны

БФСС выставіць на аўкцыён кавалак ракеты «Няптун», якая патапіла крэйсер «Масква»

13 траўня, 19:47

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сумесна з украінскім фондам «На часі» правядуць дабрачынны аўкцыён па продажы накрыўкі ад ракеты «Няптун». У красавіку 2022 года ракета патапіла флагман чарнаморскага флоту Расіі – крэйсер «Масква».

Аўкцыён будзе называцца «Рускі ваенны карабель, ідзі ##### (далёка)». Цяпер завяршаюцца перамовы з адным з вядучых аўкцыённых дамоў.

Пра гэта абвясцілі на канферэнцыі па тэме спорту і вайны «Athletes for Peace and Freedom», якая праходзіць у Таліне 12-14 траўня.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.