Усе навіны

Алімпійскі камітэт Расіі лічыць недапушчальным падпісанне расійскімі спартсменамі дэкларацый для допуску да міжнародных турніраў

27 траўня, 15:35

Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў выступіў супраць таго, каб расійскія спартсмены падпісвалі дэкларацыі для допуску да міжнародных турніраў.

«Сёння правялі паседжанне выканкама Алімпійскага камітэта Расіі. Абмяняліся меркаваннямі з калегамі адносна нашых агульных актуальных задач.

Галоўная з іх – аднавіць справядлівасць. У тым ліку, не толькі вярнуць спартсменаў на міжнародныя арэны, але са сцягам, гімнам і астатнімі атрыбутамі каманды Расіі на Алімпійскія гульні.

Працягнем падтрымліваць тых нашых спартсменаў, якія незаконна і беспадстаўна абмежаваныя ва ўдзеле ў міжнародных стартах на працягу апошніх 15 месяцаў.

Удзельнікі пасяджэння выказалі адзіную пазіцыю пра недапушчальнасць падпісання расійскімі спартсменамі якіх-небудзь дэкларацый або іншых заяў палітычнага характару, якія супярэчаць заканадаўству РФ. Для нас гэта абсалютна непрымальна.

Будзем весці індывідуальную працу з нашымі спартыўнымі федэрацыямі пра недапушчальнасць прыняцця любых супярэчных алімпійскай хартыі прапановаў з боку міжнародных арганізацый», – напісаў Пазнякоў.

Нагадаем, расіянам і беларусам для ўдзелу ў міжнародных турнірах трэба падпісаць дэкларацыі, у якіх адзначаецца, што яны не падтрымліваюць вайну і не маюць сувязей з узброенымі сіламі.