Усе навіны

BYSOL праводзіць грашовы збор для дзяцей палітвязняў. Да поўнай сумы не хапае менш за 5 тыс. еўра

30 траўня, 11:30

Фонд Беларускай Салідарнасці BYSOL, дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця», ініцыятыва дапамогі палітычным зняволеным у Беларусі Dissidentby і дабрачынная арганізацыя Littowin LIONS CLUB праводзяць збор сродкаў для дзяцей палітычных зняволеных і тых, хто ўжо вызваліўся.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку для дзяцей:

– экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;

– адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;

– спартыўныя секцыі: басейн, тэніс, футбол;

– рыштунак для гульняў: мячы, красоўкі, гульні, самакат, ровар, ролікі, пэндзлі, ватман.

На кожнае дзіця будзе выдзелена сума 100 еўра. З запланаваных 26 500 еўра было сабрана 21 812.

Спасылка на збор – тут.

Нагадаем, данацiць y BYSOL наўпрост з беларускіх цi расiйскiх карт небяспечна, бо банкі дзеляцца данымі пра пераводы з сілавікамі Лукашэнкі, якія могуць затрымаць чалавека за любы перавод у BYSOL.