Усе навіны

«Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам». Экс-вясляр Шурмей i iншыя байцы палка Каліноўскага правялi размову з Ціханоўскай

7 чэрвеня, 20:58

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская паразмаўляла па відэасувязі з групай байцоў палка імя Кастуся Каліноўскага. Сярод іх быў удзельнік дзвюх Алімпіяд, экс-вясляр і баец палка Каліноўскага, які ваюе за Украіну, Павел Шурмей

– «Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам!» Байцы Палка Каліноўскага данеслі сваю пазіцыю Святлане Ціханоўскай, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы палка Каліноўскага.