Усе навіны

BYsport пра блакаванне сайта «Прэсбола»: «Наш Telegram-канал робяць былыя журналісты выдання. Паверце, там і ў 2023-м хапае прафесіяналаў»

5 ліпеня, 17:48

Telegram-канал BYsport зрабіў заяву аб блакаванні сайта «Прэсбола».

«Як вядома, BYsport – гэта канал, які робяць былыя журналісты «Прэсбола». Але цяпер мы б хацелі пагаварыць пра канал прэсболаўцаў цяперашніх.

Вы, напэўна, ведаеце, што рашэнне Мінінфарма доступ да сайта pressball.by цяпер абмежаваны. У сувязі з гэтым многія (прызнаемся, і мы таксама) задаліся пытаннем: Дзе ж цяпер чытаць пра беларускі спорт, асабліва калі хочаш атрымліваць максімум інфармацыі?

Так, за апошнія гады адбылося шмат падзей, якія змянілі нашы жыцці, у тым ліку медыйную сферу... Але, паверце, і ў 2023-м у «Прэсболе» хапае прафесіяналаў, здольных вырабляць якасны кантэнт», – сказана ў заяве BYsport.

Адзначым, што далей ідзе рэклама акаўнтаў «Прэсбола» у сацсетках.