Усе навіны

Беларускіх спартсменаў акрапілі святой вадой перад стартам Гульняў СНД

2 жніўня, 22:27
3

2 жніўня мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі здзейсніў малебен напярэдадні старту Гульняў СНД.

У храме прысутнічалі так званы міністр спорту Сяргей Кавальчук, а таксама беларускія спартоўцы.

Па заканчэнні малебна Веніямін «заклікаў Божае благаслаўленне на спартсменаў, пасля чаго акрапіў прысутных святой вадой. У завяршэнне ўсім былі раздадзены іконкі велікамучаніка Георгія Перамаганосца».

Гульні СНД пачнуцца 4 жніўня ў Беларусі.