Усе навіны

Металапракатны завод у Мёрах, экс-спонсар «Макларэна» з Формулы-1, не прадалі на аўкцыёне

3 жніўня, 23:30

Металапракатны завод у Мёрах, які раней спансаваў «Макларэн» з Формулы-1 не прадалі на аўкцыёне. Арганізацыі, перад якімі ў завода ёсць даўгі, не падалі заяўкі.

Раней прыватную кампанію «ММПЗ-Груп», якая валодала Мёрскім металапракатным заводам, прызналі банкрутам. Рашэнне аб банкруцтве 27 снежня 2022 года вынес Эканамічны суд Лукашэнкі па Віцебскай вобласці.

Нагадаем, што летам 2020-га каманда «Формулы-1» «Макларэн» абвясціла аб доўгатэрміновым партнёрстве з ММПЗ, і ўжо ў канцы жніўня на Гран-пры Бельгіі прайшоў першы заезд з лагатыпам завода. Пасля сезона-2021 завод прыбралі са спісу партнёраў «Макларэна».