Усе навіны

«Мінсельгасхарч» пра экспарт мяса птушкі: «Абмежаванні звязаны з Гульнямі краін СНД»

7 жніўня, 18:42

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Лукашэнкі патлумачылі абмежаванні на экспарт мяса птушкі, якія былі ўведзеныя з 1 жніўня.

«З 1 жніўня сапраўды былі ўведзеныя часовыя абмежаванні на экспарт мяса птушкі з Беларусі ў цэлым на знешнія рынкі. У першую чаргу гэта было звязана з неабходнасцю забяспечыць жыхароў нашай краіны і нашых гасцей у рамках гульняў краін СНД. Плюс мы ўлічвалі цэнавы фактар на знешніх рынках і жаданне нашых вытворцаў больш вывезці за мяжу. Але ў першую чаргу на рашэнне паўплываў наплыў гасцей», – сказаў Міністр сельскай гаспадаркі Лукашэнка Смільгінь.