Усе навіны

Беларусь узяла 236 медалёў Гульняў краін СНД, Расія – 288

13 жніўня, 21:00

У медальным заліку Гульняў краін СНД Беларусь заняла другое месца, узяўшы 236 медалёў. На першым месцы Расія з 288 медалямі.

Ідэя Гульняў краін СНД належыць Расіі, першыя гульні прайшлі ў 2021-м годзе. У 2023-м спаборніцтвы праходзяць з 4 па 14 жніўня ў Беларусі. У 15 з 20 відаў спорту на Гульнях краін СНД праводзяць юнацкія або маладзёжныя спаборніцтвы, толькі ў пяці няма абмежаванняў па ўзросту.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.