Усе навіны

Віктар Лукашэнка: «Ці маем мы, спартовыя чыноўнікі, права забараняць людзям ехаць на АГ? Я думаю, не»

14 верасня, 18:13
1

Непрызнаны кіраўнік НАК Беларусі Віктар Лукашэнка выказаўся пра верагоднасць выступлення беларускіх спартсменаў на Алімпіядзе

– Па-першае, у нас фактычна няма запрашэння, таму аб нейкім удзеле пакуль рана казаць. Калі будзе запрашэнне, яны (Міжнародны алімпійскі камітэт – Tribuna.com) будуць вылучаць адпаведныя патрабаванні, нейкія ўмовы. Ці маем мы, спартовыя службоўцы, права забараняць людзям ехаць? Я думаю, не. Нягледзячы на багацце спаборніцтваў, кожны спартовец, мусіць, марыць паехаць на Алімпіяду і перамагчы тамака.

Усе спартоўцы – дарослыя людзі і яны могуць самі прыняць рашэнне і адчуваць за яго адказнасць. Таму яны павінны паглядзець, вывучыць усе гэтыя ўмовы, усю інфармацыю, самі прыняць рашэнне: едуць яны з гэтым ці не, – сказаў Лукашэнка.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.