Усе навіны

У Кітаі адбылася цырымонія адкрыцця Азіяцкіх гульняў

24 верасня, 13:43

У кітайскім Ханчжоў на стадыёне Алімпійскага спартыўнага цэнтра прайшла цырымонія адкрыцця XIX Азіяцкіх гульняў.

Першапачаткова гульні планавалася правесці яшчэ ў мінулым годзе, але з-за пандэміі COVID-19 яны былі перанесены.

Згодна з новым графікам, спаборніцтвы пройдуць у 6 гарадах Кітая з 23 верасня па 8 кастрычніка. У іх прымуць удзел каля 12 500 спартсменаў з 45 краін.

На Гульнях будуць разыграны 482 камплекты ўзнагарод, а таксама ліцэнзіі на Алімпіяду-2024 у Парыжы.

У пачатку верасня МАК і Алімпійскі савет Азіі (АСА) аб'явілі, што расіян і беларусаў не дапусцяць да ўдзелу ў Азіяцкіх гульнях.