Усе навіны

У 2024-м на фізкультуру і спорт рэжым Лукашэнкі плануе выдаткаваць на 308 млн больш чым сёлета

7 кастрычніка, 13:34

Чыноўнікі рэжыму Лукашэнкі апублікавалі праект рэспубліканскага бюджэту на 2024 год. Пяты год запар ён плануецца дэфіцытным.

На фізічную культуру і спорт у новым годзе плануюць вылучыць 318538701 рублёў. З іх на:

- фізічную культуру – 152 364 347 рублёў;

- спорт – 138 778 534 рублёў;

- іншыя пытанні ў галіне фізічнай культуры і спорту – 27 395 820 рублёў.

Запланаваныя на 2024-ы год расходы на 308,15 млн большыя чым у 2023-м годзе. У бюджэце гэтага года на фізкультуру і спорт заклалі 10 390 247 рублёў без дэталізацыі выдаткаў.

За 8 месяцаў гэтага года інфляцыя ў Беларусі склала 2,9%.