Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Хочаце паламаць спартыўную кар'еру – слухайцеся Пуціна і Лукашэнку»

20 кастрычніка, 09:22

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша пракаментаваў заяву Уладзіміра Пуціна, які абвінаваціў МАК у расізме.

«Пуцін падтрымаў ідэю вяртання спартыўных парадаў на Чырвонай плошчы.

(Трэба ж спартсменаў нечым заняць. Насычаны графік міжнародных выступленняў зараз не ва ўсіх.)

Такія парады праводзілі пры Сталіне і перасталі, калі той адкінуўся, але вяртанне чарговай сталінскай практыкі наўрад ці кагосьці здзівіць. Расійскія спартсмены ўжо на ўсю моц выкарыстоўваюцца для прапаганды вайны, апраўданні агрэсіўнай імперскай палітыкі, умацаванні рэжыму – на тых жа пуцінгах, але далёка не толькі. Нагадаю, Трыбуна пільна за гэтым сочыць з першага дня вялікай вайны, кожнага запісвае ў «Спіс ганьбы» на сайце, прыклады складае ў асобную тэчку (і гэтыя тэчкі, калі што, сыходзяць «куды трэба»). Мы ведаем некалькі прыкладаў з гэтага спісу, якія ў абыход рэкамендацый МАК і здаровага сэнсу атрымалі запрашэнні на міжнародныя турніры (міжнародная федэрацыя вольнай барацьбы – мудакі); але тых, што не атрымліваюць і не атрымаюць, куды больш.

Хутка фронт запатрабуе свежага мяса, Пуцін – перадвыбарнай падтрымкі; карацей, шанцы атлетаў уляпацца толькі растуць. Хочаце паламаць спартовую кар’еру – слухайцеся Пуціна (хто ў Беларусі – Лукашэнка).

У той жа дзень, на тым жа мерапрыемстве Пуцін назваў адхіленне расійскіх атлетаў «грубай расісцкай і этнічнай дыскрымінацыяй».

Мне не прыйшлося доўга ўспамінаць рэальныя глухія забароны ў стаўленні атлетаў, так бы мовіць, рускага этнасу: ды вось жа, роўна два тыдні таму, пасля таго, як за час вайны 200+ расійскіх спартсменаў змянілі грамадзянства, у Расіі пачалі забараняць іх выезд за мяжу без дазволу», – напісаў Навоша.