Усе навіны

Шахматыст Яроцкі быў адпраўлены ў псіхбальнiцу за тое, што абвінаваціў Лукашэнку ў асабліва цяжкіх злачынствах

15 лістапада, 11:37

«Вясна» паведаміла падрабязнасці «крымінальнай справы» шахматыста, фігуранта «экстрэмісцкага» спісу рэжыму Валерыя Яроцкага, якога 19 ліпеня суд Лукашэнкі па Гомелі «прысудзіў» да прымусовага лячэння ў псіхіятрычнай бальнiцы пасля «абвінавачання» па артыкулах КК Лукашэнкі пра «паклёп» i «паклёп у дачыненні да Лукашэнкі».

Як стала вядома, Яроцкага абвінавацілі ў тым, што ён нібыта рассылаў у «КДБ», «МУС», «пракуратуру», «ЦВК» і іншыя рэжымныя органы «друкаваныя і рукапісныя тэксты» з непажаданымі рэжыму звесткамі пра Лукашэнку, у тым ліку « абвінавачваннямі ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Такія ж лісты шахматыст нібыта дасылаў у дачыненні да аднаго з «пракурораў» рэжыму па Гомельскай вобласці.

Нагадаем, у 2019 годзе Яроцкі стаў чэмпіёнам Гомеля, а таксама выйграў турнір па хуткіх шахматах у Асіповічах.