Усе навіны

Tribuna.com аб'яўляе вакансію Senior SEO-спецыяліст

16 лістапада, 10:15

Tribuna.com – вядучае лічбавае спартыўнае выдавецтва Беларусі, таксама мы маем праекты, арыентаваныя на эўрапейскія рынкі.

Сукупная аўдыторыя нашых прадуктаў у Беларусі і свеце прывесіла 15 мільёнаў чалавек і працягвае ўвесь час расці.

Наша мэта – развіццё незалежных медыя і будаўніцтва высокатэхналагічнага прадукта сусветнага ўзроўню ў Беларусі.

Мы глыбока верым у экспертнасць і прафесійныя веды. Наш падыход гэта лёгкасць, гнуткасць у прыняцці рашэнняў, а менеджмент працоўных працэсаў дазваляе імкліва расці і будаваць кар'еру ўнутры кампаніі. Для нас важны ўклад кожнага ў працэсе стварэння прадукта, бо наш спецыяліст зʼяўляецца экспертам і непасрэдна ўдзельнічае ва ўсіх працэсах.

Цяпер мы ў пошуку SEO-спецыяліста Senior ўзроўню – вы можаце стаць часткай нашай круты каманды.

У задачы ўваходзіць:

🔸Збор і кластарызацыя семантычнага ядра;

🔸Павышэнне наяўных пазіцый і рост трафіку;

🔸Падбор дроп-даменаў;

🔸Аналіз бягучай сітуацыі і прапанова канкрэтнага плана работ для росту пазіцый;

🔸Удзел у правядзенні тэхнічных скрынінгаў SEO-спецыялістаў рознага профілю;

🔸Самастойнае вядзенне аналітыкі і справаздачнасці для калег з іншых аддзелаў + кіраўніку;

🔸Генераванне і практычная рэалізацыя ідэй;

🔸Праца ў цеснай звязку з прадуктовым аддзелам і распрацоўшчыкамі;

🔸Пастаноўка тэхнічных задач для распрацоўшчыкаў і копірайтэраў.

Ад вас:

🔸Вопыт працы ў SEO-прасоўванні буйных праектаў з сайтамі ад 50.000 старонак, досвед працы з семантычнымі ядрамі ад 10к запытаў;

🔸PRO ўзровень валодання Search Console, Ahrefs;

🔸Уменне дыягнаставаць падзення трафіку ці пазіцый;

🔸Разуменне прынцыпаў працы з паводніцкімі фактарамі і фільтраў пошукавых сістэм;

🔸Вопыт працы ў высокаканкурэнтных нішах;

🔸Веды HTML, CSS, JSON-LD і Excel (або Google-табліц): формулы, фільтры, ВПР, зводныя табліцы;

🔸Стратэгічнае мысленне, пунктуальнасць пры працы ў CRM і высокі ўзровень арганізаванасці.

Стане дадатковым плюсам:

🔸Вопыт працы з бетынгавымi запытамі.

Для вас:

🔸Праца ў адной з лепшых медыйных каманд Беларусі і амбіцыйныя задачы, якія ўключаюць найбуйнейшыя сусветныя гео;

🔸Магчымасць непасрэдна ўдзельнічаць у выбары тэхнічных і прадуктовых рашэнняў;

🔸Магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды і адразу прымяніць іх на практыцы для вялікай аўдыторыі;

🔸Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных;

🔸Выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць выдалена :)

🔸Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Дасылаеце рэзюмэ на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Senior SEO-спецыяліст».