Усе навіны

Котаў пра ўплыў санкцый на алімпійскі камітэт Лукашэнкі: «Зусім упадніцкага жыцця адназначна няма. Не варта будаваць ілюзіяў»

17 лістапада, 10:41

Кіраўнік міжнароднага дэпартамента Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў у інтэрв'ю Tribuna.com распавёў, як існуе алімпійскі камітэт Лукашэнкі пад санкцыямі.

– Алімпійскі камітэт Лукашэнкі ўжо даўно пад санкцыямі. Па-вашаму, як камітэту жывецца ў такіх умовах, Ці ёсць нейкія праблемы ў камітэту, акрамя таго, што Віктар Лукашэнка не можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах на міжнародным узроўні?

– Па сутнасці, адсутнасць магчымасці ўдзельнічаць ва ўсіх мерапрыемствах пад эгідай МАК – гэта само па сабе сур'ёзная праблема. Бо ў глабальным сэнсе НАК існуе для таго, каб забяспечыць удзел спартсменаў і сваіх прадстаўнікоў, у тым ліку кіраўніцтва, у міжнародных мерапрыемствах. Але цяпер НАК Беларусі, знаходзячыся пад санкцыямі, не выконвае сваю асноўную функцыю. Атрымліваецца, камітэт замкнёны ў рамках краіны, нікуды рухацца не можа. Пры гэтым кіраўнікі ездзяць па Беларусі і робяць выгляд, што ўсё не так ужо і дрэнна. Але гэта проста жаданне паказаць хоць нейкую сваю значнасць і неабходнасць.

Але, у цэлым, зусім упадніцкага жыцця ў НАК адназначна няма. Не варта будаваць на гэты конт нейкіх ілюзіяў і згушчаць фарбы. Тым не менш існае становішча камітэту далёка ад ідэальнага. НАК можа ўсё выправіць, усё ў руках чыноўнікаў. Проста для гэтага трэба выпраўляцца, прасіць прабачэння за памылкі, свае ранейшыя і цяперашнія дзеянні ў дачыненні да спартсменаў, працэдуры выбараў кіраўніцтва НАК і гэтак далей, і наогул паспрабаваць аддзяліць спорт ад палітыкі. Аднак для цяперашняга камітэту гэта, будзем абʼектыўныя, задачы невыканальныя. Таму пакуль застаецца ўсё так, як ёсць. І ў руках рэжыму і НАК не зрабіць сабе толькі горш, – сказаў Котаў.